Гародня: міліцыя зноў турбуе грамадска-палітычных актывістаў

2012 2012-01-27T20:42:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicejskajamashyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апошнія дні міліцыя зноў турбуе мясцовых грамадска-палітычных актывістаў – на гэты раз прадстаўнікоў Партыі БНФ. У сераду невядомыя некалькі разоў званілі ў кватэру сябра рады мясцовай арганізацыі Валерыя Кісяля. У паштовай скрыні пазней ён знайшоў дзіўную позву – з’явіцца ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю для пастаноўкі на ўлік. Прадстаўнік БНФ не выключае, што такім чынам яго хочуць прымусіць здаць адбіткі пальцаў. Пры тым, Валер Кісель некалі ужо здаваў іх пасля аднога з затрыманняў – праўда, было гэта яшчэ да з’яўлення закону аб абавязковай дактыласкапіі.

Падобным чынам патурбавалі і старшыню гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова. Паводле ягонай ацэны такія захады прадстаўнікоў міліцыі могуць быць звязаныя з актывізацыяй партыйнай суполкі. “Спецслужбы адсочваюць нашу дзейнасць і магчыма хочуць прадэманстраваць, што яны ўсё кантралююць і ведаюць. А якраз заўтра адбудзецца Сойм Партыі БНФ, на які наша гарадзенская арганізацыя падрыхтавала адмысловы зварот” – кажа Вадзім Саранчукоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international