Кіроўцы аўтобусаў пратэстуюць

2012 2012-01-27T20:27:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maladecna-autobus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Маладэчне на працягу апошняга тыдня на некаторых гарадскіх аўтобусах можна было ездзіць без квітка. Справа ў тым, што кандуктараў, якія бяруць аплату за праезд, не хапае, і гэту функцыю ўсклалі на кіроўцаў. Тыя ў якасці пратэсту вырашылі перавозіць пасажыраў бясплатна.

 

Квіткі на праезд у маладэчанскім грамадскім транспарце можна набыць толькі непасрэдна ў кандуктараў. Апошнім часам кандуктары масава пазвальняліся з-за нізкага заробку. Кіраўніцтва аўтапарку вырашыла праблему за кошт кіроўцаў. Якім чынам кіроўца можа забяспечыць усіх квіткамі, асабліва ў гадзіны пік, і пры гэтым не спазняцца па графіку – незразумела.

Такім чынам, кіроўцы аўтобусаў, якія і без таго скардзяцца на неадэкватную аплату працы, вырашылі не падпарадкоўвацца распараджэнням начальства. У выпадку павелічэння на іх ціску многія настроены на звальненне.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international