Праваабаронца Валер Шчукін дамогся адмены судовай пастановы

2006 2006-09-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла Радыё Свабода, Першамайскі раённы суд Віцебску наклаў арышт на абаненцкі рахунак Валера Шчукіна ў сетцы "VELCOM"  з мэтай спагнаньня штрафу, прысуджанага Шчукіну яшчэ ў часе прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Аднак 31 жніўня ў абласным судзе вядомаму журналісту і праваабаронцу ўдалося давесьці, што ягоны рахунак арыштаваны незаконна.
Як высьветлілася, штраф (нібыта за абразу старшыні выбарчай камісіі, у якой Шчукін быў зарэгістраваны назіральнікам у часе сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў) апазыцыянэр сплаціў яшчэ месяц таму.
У раённым судзе пра гэта чамусьці ня ведалі. Таму рашэньне аб арышце тэлефоннага рахунку Шчукіна было неправамоцнае. І калегія абласнога суду адмяніла гэтую пастанову.
Валер Шчукін зьвярнуў увагу калегіі яшчэ й на тое, што такое спагнаньне штрафаў увогуле незаконнае. Паводле заканадаўства, штраф павінны вылічваць з прыбыткаў грамадзяніна (заробкаў, пэнсіяў, стыпэндыяў), а не з выдаткаў, якія фактычна ўжо не належаць асобе, што іх выплаціла.
На думку Шчукіна, зробленыя Першамайскім раённым судом захады маюць быць забароненыя на самым высокім узроўні, бо інакш у Беларусі неўзабаве можа разьвіцца практыка вылічваць штрафы з камунальных выплат за кватэру, сьвятло й гэтак далей.
Аднак абласная судовая калегія пакінула гэтыя заўвагі праваабаронцы без камэнтароў. Валер Шчукін мерыцца зьвярнуцца з адпаведнай заявай у Вярхоўны суд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international