Валеры Беразіенка просіць Генеральную пракуратуру даць прававую ацэнку словам прэзідэнта

2012 2012-01-27T18:25:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” прафесар Валеры Беразіенка накіраваў ліст Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь Аляксандру Канюку. У лісце ён просіць даць прававую ацэнку выказванням Аляксандра Лукашэнкі з нагоды фальсіфікацыі ім выбараў, а таксама просіць правесці праверку дзейнасці Цэнтрвыбаркама і высветліць, ці парушалася ім выбарчае заканадаўства.
“Мяне здзіўляюць заявы нашага прэзідэнта, калі ён кажа пра тое, што апошнія выбары былі сфальсіфікаваныя. З ягоных словаў, з 93,5% прагаласаваўшых за яго ён даў загад зрабіць 86%. Аляксандр Лукашэнка таксама кажа, што апошнія выбары прайшлі па паняццях Еўрасаюза, а не па беларускаму заканадаўству”, - гаворыць Валеры Беразіенка.
“Мне таксама цікава ведаць, чаму ігнаруецца наша выбарчае заканадаўства і адбываюцца выбары “па паняццях ЕС”. Таксама я прашу адказаць на пытанне, на якой падставе Аляксандр Лукашэнка перадаў іншым дэмакратычным кандыдатам 600 тысячаў подпісаў, пра што ён заяўляў раней? Хто дазваляў яму гэта рабіць і дзе ў законе пазначана такая працэдура?”, - абураецца Валеры Беразіенка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international