Справу Сяргея Каваленкі будзе разглядаць суддзя Алена Жук

2012 2012-01-27T16:56:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalenka-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка ў судзе

Сяргей Каваленка ў судзе

Пра гэта паведаміла маці віцебскага палітычнага галадоўніка, зняволенага ў СІЗА, спадарыня Лідзія. Яна лічыць, што з яе сына свядома здзекуюцца, бо не ўяўляе, як Сяргей пасля працяглай галадоўкі пратэсту, якая распачалася 19 снежня, здолее вытрымаць суд.

 

24 студзеня скончыліся следчыя дзеянні па крымінальнай справе віцебскага сябра КХП БНФ, потым матэрыялы інспектавала пракуратура. Там вырашылі, што справу можна перадаваць у суд. Разглядаць яе даручана суддзі Першамайскага райсуду Алене Жук.

 

Жонка актывіста Алена Каваленка дадала, што адвакату мужа даслалі адмовы на ягоныя хадайніцтвы аб тым, каб выпусьціць Сяргея Каваленку пад грашовы заклад, і аб тым, каб скасаваць распачатую супраць яго крымінальную справу.

 

Сяргея Каваленку вінавацяць паводле артыкула 415 "Ухіленне ад адбывання пакарання" за парушэнні рэжыму падчас хатняй хіміі – умоўнага пакарання, прысуджанага ў 2010 годзе за вывешаны на навагоднюю елку бел-чырвона-белы сцяг. Згодна з гэтым артыкулам, актывісту пагражае да трох гадоў турмы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international