viasna on patreon

Супрацоўнікі АМОНу разагналі ў Мінску антыфашысцкі пікет

2006 2006-09-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 жніўня супрацоўнікі АМАПу затрымалі 7 удзельнікаў антыфашысцкага пікету - акцыі, прымеркаванай да дня нараджэньня Аляксандра Лукашэнкі. Маладыя людзі выйшлі з афіцыйнымі чырвона-зялёнымі сьцягамі і расьцяжкай "Далоў фашысцкі рэжым!" да Вечнага агня на плошчы Перамогі. Прастаялі яны некалькі хвілінаў, пасьля чаго былі дастаўленыя ў міліцэйскі пастарунак, дзе на дзяцей, не маючых 16-ці гадоў, склалі адміністратыўныя пратаколы па арт.162 ч.1 КаАП, якая ўскладае адказнасьць за правапарушэньне на бацькоў.
Пратакол за несанкцыянаванае мерапрыемства па арт. 167 ч. 1 складзены на 16-ці гадовага Руслана Мацьвеева.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства