Барысаў: Праваабаронца вырашыў скарыстацца электроннай прыёмнай выканкаму

2012 2012-01-27T15:58:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/a_mackevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алег Мацкевіч

Праваабаронца Алег Мацкевіч

Праваабаронца Алег Мацкевіч (на фота) вырашыў скарыстацца заканадаўчым новаўвядзеннем - электроннай прыёмнай Барысаўскага райвыканкама - каб атрымаць адказ наконт забароны на правядзенне пікету, прымеркаванага да гадавіны Дня правоў чалавека 10 снежня 2011 года.

У сваім звароце ў электронную прыёмную Барысаўскага райвыканкама Алег Мацкевіч нагадвае, што забарона на правядзенне пікету 10 снежня 2011 матывавалася тым, што заяўнікі не прадставілі адначасова з заяўкай копій дагавораў з кіраўніцтвам РАУС па забеспячэнню грамадскага парадку, установай аховы здароўя “Барысаўская ЦРБ” аб медыцынскім абслугоўванні, Барысаўскім УП “Жыллё” аб уборцы тэрыторыі пасля правядзення масавага мерапрыемства. Аднак пры гэтым праваабаронца інфармуе райвыканкам аб тым, што заяўнікі сутыкаюцца з цяжкасцямі заключэння дагавораў з гэтымі арганізацыямі. І таму бачыць рашэнне праблемы ў дадатковым урэгуляванні на мясцовым узроўні.

У якасці прыкладу ў звароце распавядаецца пра вопыт Гомельскага аблвыканкама, які рэкамендаваў Мазырскаму райвыканкаму “у адпаведнасці з арт. 6 Закона “Аб масавых мерапрыемствах у РБ” вызначыць парадак выплаты сродкаў, звязаных з аховай грамадскага парадку, медыцынскім абслугоўваннем, уборкай тэрыторыi пасля правядзення на ёй масавага мерапрыемства”.

У сувязі з вышэйпададзеным і ў мэтах рэалізацыі жыхарамі Барысава свайго права на сходы, Алег Мацкевіч папрасіў даць інфармацыю пра тое, ці існуе рашэнне “Аб парадку выплаты сродкаў на правядзенне масавых мерапрыемстваў” і ў якіх мясцовых крыніцах інфармацыі можна азнаёміцца ​​з тэкстам такога рашэння, а таксама, у выпадку, калі падобнае рашэнне не прымалася мясцовай вертыкаллю, ці плануецца распрацоўка і прыняцце такога дакумента Барысаўскім райвыканкамам.

Згодна з законам аб зваротах грамадзян, які ўступіў у сілу 22 студзеня 2012 года, адказ павінен быць дадзены на працягу 15 дзён.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international