У Магілёве “Справядліваму свету” адмоўлена ў пікетаванні

2012 2012-01-27T15:54:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smlogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нагодай для гэта стало тое, што ў гэты дзень на адзінай пляцоўцы ў горадзе для правядзення масавых мерапрыемстваў (стадыёне “Хімік”) будзе правадзіцца масавае фізкультурнае мерапрыемства.
Нагадаем, што актывісты Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” падалі заяўку на правядзенне пікета 12 студзеня. 28 студзеня яны хацелі пратэставаць супраць збяднення людзей.
Лідар абласной партыйнай арганізацыі Валеры Беразіенка адзначае, што аб тым, што адмоўлена ў пікеце, ён даведаўся толькі сёння.
“За некалькі дзён да запланаванага намі мерапрыемства я пачаў званіць у гарвыканкам з мэтай даведацца, якое рашэнне прынята па нашай заяве, - гаворыць прафесар Валеры Беразіенка, - аднак на другім канцы дроту мне сказалі, што адказ выслалі мне па пошце, аднак што ў адказе -- не сказалі. Тады я пайшоў да іх і даведаўся, што ліст з адказам яны выслалі на зусім іншы адрас, дзе я ніколі не пражываў, а ў пікетаванні нам адмоўлена”.
“Заўтра я пайду паназіраць за тым, што там за мерапрыемства будзе праходзіць. Улады мусілі ў гэтым выпадку прадаставіць нам іншую пляцоўку, аднак гэтага не зрабілі. У выпадку, калі там нічога не будзе арганізавана – буду скардзіцца, у тым ліку ў пракуратуру”, - гаворыць Валеры Беразіенка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international