Пяць украінскіх парлямэнтароў вылучылі Бяляцкага на Нобэля

2012 2012-01-27T14:45:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пяць дэпутатаў Вярхоўнай Рады Ўкраіны накіравалі ў Осла, дзе месьціцца Нобэлеўскі камітэт міру, намінацыйны ліст на вылучэньне беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію. Пра гэта «Свабодзе» сёньня паведаміў былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны:

«Гэта — дзейныя дэпутаты Віктар Марчук, Леся Грыгаровіч, Мустафа Джамілёў, Анатоль Мацьвіенка і Яраслаў Кэндзер. Яны ўжо зьвязваліся з Осла і ім паведамілі, што іх лісты дайшлі па прызначэньню.

Што тычыцца маёй думкі, то я далучаюся да сваіх былых калегаў-парлямэнтароў. Я таксама ўпэўнены, што гэты чалавек заслугоўвае прысуджэньня Нобэлеўскай прэміі. І я хачу пажадаць усяму беларускаму народу, каб імя Бяляцкага, як барацьбіта за мір, як чалавека, які адстойваў годнасьць беларускага народу, заўжды было такім павадыром у цяперашніх складаных умовах».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international