Дзмітрый Канавалаў не сустракаўся з бацькамі

2012 2012-01-27T14:16:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прынаміс, адвакату "смяротніка" Канавалава нічога пра гэта не вядома.

"Наколькі я ведаю, наведванняў сваякоў не было. Яны са мной не звязваліся па гэтым пытанні. І падчас размоваў са сваякамі такі момант не абмяркоўваўся", — распавядае Еўрарадыё адвакат Дзмітрый Лепрэтар.

Нагадаем, што Дзмітрый Канавалаў быў асуджаны да растрэлу за тэракт у мінскім метро. Прашэння аб памілаванні Канавалаў не пісаў, хаця, па словах генеральнага пракурора Аляксандра Канюка, яму пра гэта нагадвалі двойчы.

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар распавёў Еўрарадыё, што пытанне Канавалава ўсё адно будзе разглядацца камісіяй па памілаванні.

"Нашы размовы — гэта адвакацкая таямніца, таму нічога на гэты конт сказаць не магу. Але, відаць, у яго былі нейкія ўнутраныя прычыны. Ва ўсялякім выпадку, кожны прысуд, дзе ёсць выключная мера пакарання, праходзіць камісію па памілаванні — незалежна ад таго, напісана хадайніцтва ці не. Усе дакументы рыхтуюцца і праходзяць камісію, і ўсе дакументы ў кожным разе лягуць на стол да прэзідэнта".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international