30 жніўня наваполацкія актывісты Валер Шаўчэнка і Ігар Сухарукаў зьвярнуліся ў абласную пракуратуру

2006 2006-09-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сваім звароце яны просяць пракуратуру ўжыць захады дзеля таго, каб наваполацкі гарадзкі суд разгледзеў іхную скаргу на неправамоцныя дзеяньні кіраўніцтва мясцовага гарвыканкаму.
Гісторыя гэтая пачалася ў красавіку сёлета. Тады наваполацкі гарвыканкам ня даў дазволу на правядзеньне штодзённых пікетаў у абарону палітвязьняў на пляцоўцы каля гарадзкога палацу культуры. Актывісты зьвярнуліся са скаргай у аблвыканкам, але той палічыў такія дзеяньні гарадзкой "вэртыкалі" законнымі і адпаведнымі заканадаўству.
Пасьля таго спадары Шаўчэнка і Сухарукаў зьвярнуліся ў суд з патрабаваньнем прыцягнуць кіраўніцтва гарвыканкаму да адміністрацыйнай адказнасьці за самаўпраўства і парушэньне заканадаўства аб зваротах грамадзянаў. Суд адмовіўся разглядаць такую скаргу, паведаміўшы заяўнікам, што для прыцягненьня службовых асобаў да адміністрацыйнай адказнасьці паводле артыкула 167 (самаўпраўства) і 167-7 (невыкананьне службовай асобай заканадаўства аб зваротах грамадзянаў) КоАПП патрабуецца міліцэйскі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні. Незадаволіўшыся такім адказам, актывісты зьвярнуліся ў абласную пракуратуру.
Паводле актывістаў, яны вырашылі ў пляне абароны сваіх законных канстытуцыйных правоў прайсьці ўсе выканаўчыя ды судовыя інстанцыі і паглядзець  што з таго атрымаецца, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international