На ўезьдзе ў Менск у ноч на сераду, 11 чэрвеня, былі затрыманыя сем мікрааўтобусаў з друкаванай прадукцыяй, у тым ліку з накладам «Белорусской деловой газеты».

2003 2003-06-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На ўезьдзе ў Менск у ноч на сераду былі затрыманыя сем мікрааўтобусаў з друкаванай прадукцыяй, у тым ліку з накладам апазыцыйнай «Белорусской деловой газеты», выхад якой быў спынены беларускім ўладамі за публікацыю матэрыялаў, якія ганьбяць гонар і годнасьць Аляксандра Лукашэнкі. Наклад забароненага выданьня быў надрукаваны ў Смаленску пад шапкай «Предпринимательская газета».

Пры перасячэньні расейска-беларускай мяжы ніякіх прэтэнзіяў не ўзьнікла, бо ў кіроўцы былі належна аформленыя мытныя дакумэнты на ўвоз друкаванай прадукцыі, паведамляе “?#152;нтерфакс”.

На пад’езьдзе да беларускай сталіцы супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль і спаслаліся на апэратыўную інфармацыю аб знаходжаньні ў мікрааўтобусе партыі наркотыкаў. Таксама былі затрыманыя яшчэ шэсьць мікраатобусаў з друкаванай прадукцыяй. Усім ім было загадана ехаць за аўтамабілем міліцыі.

Уранку затрыманыя аўтобусы адпусьцілі. Наклад павінен паступіць у продаж у хуткім часе.

"Белорусская деловая газета" – буйнейшая апазыцыйная газэта Беларусі. Яе выхад быў прыпынены 29 траўня міністэрствам інфармацыі краіны тэрмінам на тры месяцы.
NEWSru.com

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international