У рэйтынгу свабоды прэсы Беларусь скацілася на 168-е месца з 179 краін

2012 2012-01-26T17:11:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сітуацыя ў нашай краіне горшая, чым на Кубе і ў Самалі.

У рэйтынгу свабоды прэсы Беларусь скацілася на 168-е месца. Спіс складзены «Рэпарцёрамі без межаў». Год таму наша краіна была на 154-м месцы.

Эксперты адзначылі, што сярод еўрапейскіх краінаў сітуацыя пагаршаецца ў Беларусі і Турцыі. Адзначаецца, што пасля падзеяў 19 снежня 2010 года ў Мінску прайшлі масавыя пратэсты. Актывісты атрымалі рэальныя і ўмоўныя тэрміны пазбаўлення волі, а на прэсу пачаліся сапраўдныя ганенні. «Больш за 100 журналістаў і блогераў было арыштавана», — напісана ў экспертным заключэнні. Сітуацыя ў Беларусі параўноваецца з азербайджанскай.

Істотна апусцілася (з 20-га на 47-е месца) ЗША, дзе падчас разгону акцый «Захапі Уол-стрыт» пацярпелымі часта былі журналісты.

Лідарамі рэйтынгу з’яўляюцца Фінляндыя і Нарвегія, а трэцяе і чацвёртае месца падзялілі Эстонія і Галандыя.

У апошняй тройцы, як і год таму, Туркменістан, Паўночная Карэя і Эрытрэя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international