Старшыня АБСЕ заклікае вызваліць Алеся Бяляцкага

2012 2012-01-26T17:12:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/eamon-gilmore_osce.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня АБСЕ сп. Іман Гілмар

Старшыня АБСЕ сп. Іман Гілмар

Старшыня АБСЕ сп. Эйман Гілмар выказаў шкадаванне з нагоды адмовы ў задавальненні касацыйнай скаргі на прысуд старшыні ПЦ “Вясна” Алесю Бяляцкаму.

“Чалавека нельга пераследаваць за абарону правоў чалавека. Гэтая справа – прыкрае адлюстраванне стану правоў чалавека ў Беларусі і вынік абмежаванняў свабоды асацыяцыяў у краіне. Я заклікаю беларускія ўлады неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага, а таксама ўсіх астатніх актывістаў грамадзянскай супольнасці і палітычных апанентаў”, – адзначыў старшыня АБСЕ, які адначасова з’яўляецца Міністрам замежных справаў Ірландыі.

Пры гэтым сп. Гілмар дадаў, што “няспыннае разбурэнне правоў чалавека ў краіне выклікае вялікую занепакоенасць. Пераследуючы праваабаронцаў і абмяжоўваючы свабоду асацыяцыяў, Беларусь парушае свае абавязальніцтвы ў межах АБСЕ”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international