Беларусь ня можа далучыцца да Балёнскага працэсу, бо няма акадэмічных свабодаў

2012 2012-01-26T15:16:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Беларусь не гатовая далучыцца да Эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Да такой высновы прыйшла працоўная група на сваім пасяджаньні ў Капэнгагене.

У заключэньні рабочай групы Балёнскага працэсу напісана: Беларусь не трымаецца прынцыпаў і каштоўнасьцяў арганізацыі.

У Беларусі няма патрэбнай ступені акадэмічных свабодаў, інстытуцыянальнай аўтаноміі і самакіраваньня ў сыстэме вышэйшай адукацыі, гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства навукі, інавацыяў і вышэйшай адукацыі Даніі.

На думку міністра навукі Даніі Мортэна Астэргаарда, які ўзначальвае працоўную групу, Беларусі неабходна правесьці рэформы. «Мы спадзяемся, што Эўрапейская прастора вышэйшай адукацыі ў адзін выдатны дзень зможа вітаць Беларусь у якасьці сябра, калі будуць праведзеныя неабходныя рэформы, каб выконваць крытэры далучэньня да Эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі і забесьпячэньня правоў студэнтаў», — заявіў Астэргаард.

Сябра грамадзкага Балёнскага камітэту прафэсар Уладзімер Дунаеў заявіў, што рашэньне Балёнскай групы не канчатковае і носіць рэкамэндацыйны характар. На яго думку, канчатковае рашэньне будзе прынята эўрапейскімі міністрамі адукацыі

26–27 красавіка ў Бухарэсьце.

Грамадзкі Балёнскі камітэт распрацаваў «дарожную мапу», каб Беларусь далучылася да Балёнскага працэсу, паведаміў Дунаеў.

Асноўныя пункты:

1. Спыніць адлічэньні з ВНУ і ўжываньне іншых пакараньняў у дачыненьні да студэнтаў, выкладчыкаў і іншых супрацоўнікаў ВНУ за ўдзел у палітычных акцыях ці грамадзкіх арганізацыях. Выбарнасьць рэктараў і іх падсправаздачнасьць акадэмічнай супольнасьці — таксама важны складнік руху да Балёнскага працэсу. Студэнцкае самакіраваньне павінна быць пазбаўленае палітычнага кантролю створанага ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі «Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі» (БРСМ) і «ідэалягічнай вэртыкалі» ўлады.

2. Пераход сыстэмы адукацыі на эўрапейскую мадэль вышэйшай адукацыі і замацаваньне аўтаноміі ВНУ, гарантыяў акадэмічных свабодаў для пэрсаналу і студэнтаў.

3. Рэфармаваньне сыстэмы акадэмічных ступеняў і кваліфікацый, а таксама сыстэмы кантролю якасьці адукацыі, перадае агенцтва REGNUM.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international