У Баранавічах пікетаваць супраць збяднення людзей забаронена

2012 2012-01-26T14:47:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ciapin-baran.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Баранавіцкай гарадской арганізацыі партыі “Справядлівы свет” Віктар Цяпін атрымаў ліст, падпісаны намеснікам старшыні гарвыканкама Дз. Касцюкевічам, у якім паведамляецца, што Баранавіцкі гарвыканкам не дае дазволу на правядзенне пікету 28 студзеня супраць збяднення людзей.

У адказе чыноўніка сказана, што заяўнік парушыў артыкулы 5 і 6 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30.12.1997 № 114-З “Аб масавых мерапрыемствах” (у рэдакцыі Закона РБ ад 08.11.2011 № 308-З).

Планавалася, што ў пікеце возьмуць удзел каля 30 чалавек.

Раней Баранавіцкі гарвыканкам таксама забараніў пікеты, якія планавалі правесці грамадскія актывісты Мікалай Чарнавус, Рыгор Грык, Віктар Сырыца, Сяргей Гоўша і Рыгор Макарэвіч.

 

Фота: старшыня Баранавіцкай гарадской арганізацыі партыі “Справядлівы свет” Віктар Цяпін

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international