Рагачоўскія ўлады вінавацяць актывіста ў паклёпе

2012 2012-01-26T12:27:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cenzura_u_internet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вечарам 25 студзеня да грамадскага актывіста з Рагачова Дзяніса Дашкевіча завіталі супрацоўнікі міліцыі. Яны паведамілі, што малады чалавек стаіць на ўліку – за тое, раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, і таму міліцыя мае абавязак наведваць яго дома і правяраць, які «лад жыцця» ў актывіста.

«Затым міліцыянеры сказалі, што паступіла заява ад кіраўніка раёна Віктара Банчука, маўляў, ён патрабуе прыцягнуць мяне да адказнасці за паклёп. Міліцыянеры сцвярджалі, што я з'яўляюся адміністратарам сайту vrogacheve.ru, на якім і з'явілася інфармацыя, што старшыня выканкама быў затрыманы п'яны за рулём. Але я не з'яўляюся адміністратарам сайту, я проста пісаў там каментары, пра гэта я заявіў міліцыі. Але яны стаялі на сваім – маўляў, гэта ты, больш няма каму, разбірацца не будзем», - пракаментаваў Дзяніс Дашкевіч. Атрымаўшы пісьмовыя тлумачэнні ад актывіста, міліцыянеры сышлі, але абяцалі яшчэ раз наведаць яго з «прафілактычнай» мэтай.

Актывіст лічыць, што такая пільная ўвага да яго з боку міліцыі і ўлады звязана з яго актыўнай грамадскай дзейнасцю і працай мясцовага незалежнага сайту навінаў, які ў кароткі час стаў папулярным сярод жыхароў Рагачова, і змяшчае разнастайную інфармацыю без цэнзуры.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international