Жонку Сяргея Каваленкі затрымалі за ўлёткі ў падтрымку мужа

2012 2012-01-25T21:56:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гэта здарылася каля 21-й гадзіны. Разам зь ёй у Першамайскі РАУС трапіла нявестка Крысьціна — жонка роднага брата Сяргея Каваленкі.

Брат Віталь Каваленка апавёў, што абедзьвюх затрымалі за распаўсюд улётак зь інфармацыяй пра Сяргея, які знаходзіцца пад арыштам у СІЗА:

«Гэта ўлёткі, на якіх выява ёлкі зь бел-чырвона-белым сьцягам на вершаліне, які 7 студзеня 2010 году павесіў Сяргей. Там ёсьць і ягоны партрэт, і зьвесткі пра тое, што ён знаходзіцца ў зьняволеньні, што з 19 сьнежня трымае галадоўку пратэсту супраць крымінальнага абвінавачаньня і што яго прымусова кормяць праз зонд. Напісана там таксама, што сям’ю Сяргея, дзе выхоўваюцца двое малых дзяцей, пакінулі бяз сродкаў да існаваньня».

Улёткі ў падтрымку Сяргея Каваленкі ў Віцебску зьяўляюцца не ўпершыню. 12 студзеня, каля сябра КХП БНФ судзілі паводле адміністрацыйнага абвінавачаньня, за распаўсюд улётак з запрашэньнем на судовы працэс быў затрыманы Пётар Іваноў. Але ў пратаколе затрыманьня запісаная іншая прычына: нібыта актывіст кампаніі «Гавары праўду» нецэнзурна выражаўся.

У віцебскім СІЗА Каваленку трымаюць, нягледзячы на тое, што сьледзтва па крымінальнай справе, распачатай паводле артыкулу 415, ужо скончана. Актывіста вінавацяць у парушэньні рэжыму адбываньня «хатняй хіміі» — умоўнага пакараньня, прысуджанага за тое, што ён вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на навагодняй ёлцы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international