Наваполацкія ўлады адмовілі мясцовым актывістам у правядзеньні пікетаў у абарону палітычных вязьняў

2006 2006-08-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла Радыё Свабода, сёньня, 11 жніўня, наваполацкія актывісты Валеры Шаўчэнка ды Ігар Сухарукаў зьвярнуліся ў суд са скаргай на дзеяньні кіраўніцтва мясцовага гарвыканкаму. Нагодай таму стала адмова гарадзкіх уладаў дазволіць правядзеньне штодзённых пікетаў у абарону палітычных вязьняў, якія актывісты зьбіраліся ладзіць штодня з 26 красавіка да 26 чэрвеня на пляцоўцы каля гарадзкога палацу культуры.
Насуперак уласнаму рашэньню аб месьце правядзеньня падобных мерапрыемстваў, гаворыцца ў скарзе, гарвыканкам дазволіў ладзіць пікеты ў бязьлюдным парку. Такое рашэньне, паводле актывістаў, парушае іхныя грамадзянскія і палітычныя правы.
Актывісты патрабуюць прыцягнуць кіраўніцтва гарвыканкаму да адміністрацыйнай адказнасьці за самаўпраўства і парушэньне заканадаўства аб зваротах грамадзянаў

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international