Новы прэзідэнт Еўрапарламента асудзіў рашэнне суда па справе Бяляцкага

2012 2012-01-25T10:13:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/schulz_marcin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік Еўрапарламента Марцін Шульц

Кіраўнік Еўрапарламента Марцін Шульц

Тэкст заявы ад 24 студзеня 2012 г.:

"Я засмучаны сённяшнім рашэннем Мінскага гарадскога суду адхіліць касацыйную скаргу, накіраваную супраць прысуда выдатнаму беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму – 4 з паловай гады турмы. Гэта яшчэ адзін сумны дзень у гісторыі беларускага правасуддзя. Еўрапейскі парламент лічыць, што абвінавачванне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў было палітычна матываваным і безпадстаўным. Бяляцкі мусіць быць вызвалены безумоўна, разам з астатнімі 14 палітычнымі вязнямі, уключна з двума былымі кандыдатамі ў прэзідэнты. Я засмучаны рашэннем суда зачыніць офіс праваабарончага цэнтру “Вясна”, лідэрам якога з’яўляўся Бяляцкі.

Я таксама асуджаю рашэнне Вярхоўнага Суду Беларусі пакінуць у сіле смяротныя прысуды Уладзіславу Кавалёву і Дзьмітрыю Канавалаву, вынесеныя на падставе сумнеўных абвінавачванняў у здзяйсненні тэрарыстычнага акту ў мінскім метро 11 красавіка. Смяротны прысуд хутка будзе прыведзены ў выкананне, нягледзячы на тое, што міжнародныя праваабарончыя камісіі сцвярджаюць, што суд не быў справядлівым і што справа магла быць сфабрыкаванай. Я заклікаю прэзідэнта Лукашэнку памілаваць гэтых двух людзей і ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне. Я таксама вітаю учорашняе рашэнне Рады міністраў замежных спраў пашырыць абмежавальныя захады супраць беларускіх чыноўнікаў, якія маюць дачыненне да парушэнняў правоў чалавека. Аднак, гэтыя санкцыі павінны ісці далей і быць накіраванымі на фірмы, якія фінансуюць рэжым наўпрост, як было адзначана ў рэзалюцыях Еўрапейскага Парламенту.

Еўрапейскі Парламент падтрымлівае правааабарончыя арганізацыі і грамадзянскую супольнасць. Мы лічым, што Еўрапейскі Саюз мусіць прапанаваць  спрасціць візавы рэжым для грамадзян Беларусі".

Паводле Еўрарадыё

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international