Суд па скарзе брэсцкіх актывістаў Руху “За свабоду” прызначаны на 27 студзеня

2012 2012-01-25T10:08:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ruchzasvabodu_0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Брэста адбылося папярэдняе судовае паседжанне наконт скаргі мясцовых актывістаў Руху “За свабоду”, датычнай адмовы Брэсцкага гарвыканкама прадстаўляць інфармацыю пра рэканструкцыю гандлёвага цэнтра “Масква”.

 

У прыватнасці, актывістаў грамадскай арганізацыі цікавіла, ці быў узгоднены архітэктурны план рэканструкцыі гэтага збудавання прадпрыемствам "Санта-Сервіс" з Міністэрствам культуры. Аднак адказ намесніка старшыні гарвыканкама Вячаслава Хафізава не ўтрымліваў неабходных тлумачэнняў, і сябры Руху “За свабоду” успрынялі такі ліст ад уладаў як звычайную адпіску.

 

Як паведміў ініцыятар падачы скаргі ў суд Сяргей Вакуленка, 24 студзеня адбылося папярэдняе паседжанне. Падчас яго высветлілася, што сапраўды існуюць адпаведныя рашэнні наконт будынка гандлёвага цэнтра на праспекце Машэрава ў Брэсце, хаця раней у гарвыканкаме запэўнівалі, што такіх дакументаў няма. Асноўнае судовае паседжанне па гэтай справе прызначана на 27 студзеня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international