Дзмітрыю Усу не дазволілі правесці ўстаноўчы сход

2012 2012-01-24T23:55:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Мінгарвыканкам адмовіў ініцыятыўнай групе па змене выбарчага заканадаўства, якую ўзначальвае кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года Дзмітрый Ус, у правядзенні ўстаноўчага схода.

Прычына адмовы – парушэнне артыкула № 5 закона “Аб масавых мерапрыемствах”. “Якім чынам мы парушылі гэты артыкул прадстаўнікі гарадскіх уладаў адмовіліся патлумачыць”, – кажа Дзмітрый Ус.

- Калі былі б нейкія парушэнні, яны павінны былі б указаць – не прадстаўлена дамова, ці няма памяшкання, ці прапанаваць іншае памяшканне, якое дазволіла б правесці мерапрыемства. Гэтага нічога не было. Сухі, бюракратычны адказ. Я лічу, гэта нейкі здзек у адносінах да беларускага народу.

Дзмірый Ус і яго ініцыятыўная група плануць паўторна накіраваць у Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне схода, а таксама паралельна сабраць тысячу подпісаў і накіраваць іх ў Адміністрацыю прэзідэнта з просьбай дазволіць правядзенне мерапрыемства.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international