Па кампенсацыю за арэнду жытла ў Баранавічах звярнуліся толькі тры студэнты

2011 2011-12-02T22:42:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Агулам жа ў горадзе на кватэрах жывуць каля 800 студэнтаў. Нагадаем, што ў лістападзе Саўмін пастанавіў выдаваць кампенсацыю студэнтам, якім не хапіла месца ў інтэрнатах. Сталічным студэнтам належыць 105 тысяч рублёў (3 базавыя велічыні), у рэгіёнах (у тым ліку ў Баранавічах) — 70 тысяч рублёў.

Да канца лістапада ў Баранавічах па кампенсацыю звярнуліся два студэнты Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта і студэнтка музычнага каледжа. Яшчэ два навучэнцы музычнага каледжа рыхтуюць неабходныя дакументы, піша "Intex-press".

Ва ўніверсітэце без месца ў інтэрнатах засталіся 600 чалавек, у музычным каледжы каля 170. Акрамя таго, арандуюць кватэры 30 студэнтаў каледжа лёгкай прамысловасці.

У БарДУ кажуць, што студэнты не ідуць па кампенсацыю, бо здымаюць жытло нелегальна і не могуць выканаць умовы для атрыманне кампенсацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international