Следчы камітэт праводзіць дадатковую праверку па факту фальсіфікацыі адміністрацыйнай справы

2012 2012-01-24T17:33:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shachanok-buhel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Шачанок і праваабаронца Барыс Бухель

Аляксандр Шачанок і праваабаронца Барыс Бухель

Такі адказ атрымаў жыхар вёскі Дабужа Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Аляксандр Шачанок ад пракуратуры Быхаўскага раёна на сваю скаргу.
У адказе таксама гаворыцца, што адменена пастанова следчага следчага аддзелу пракуратуры Магілёўскай вобласці (па Быхаўскаму раёну) аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факту фальсіфікацыі справы аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Матэрыялы накіраваны для арганізацыі дадатковых праверак начальніку Быхаўскага райаддзела Следчага каміта.
“Я задаволены, што распачалася дадатковая праверка. Адміністрацыйная справа ў дачыненні да мяне была сфальсіфікаваная і на судзе яна разваліся. Лічу, што міліцыянт, які сфабрыкаваў справу і падрабіў пратаколы, мусіць быць пакараным па закону”, - гаворыць Аляксандр Шачанок.
“Я задаволены тым, як ідзе працэс па справе Аляксандра Шачанка. Калі сыходзіць з датаў атрымання скаргі Быхаўскай пракуратуры і вынясення ёй адпаведнай пастановы (пяць дзён), то можна выказаць меркаванне, што на адмену пастановы на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да ўчастковага міліцыянта Вашчылы паўплывала наша сустрэча з намеснікам начальніка УУС Магілёўскай вобласці Сяргеем Івановым. Ён нас выслухаў і абяцаў ва ўсім разабрацца. Дзякуй яму за тое, што на скаргу Аляксандра Шачанка пракуратура адрэагавала вельмі аператыўна”, - гаворыць праваабаронца Барыс Бухель.
Нагадаем, што банальная бытавая спрэчка паміж суседзямі з-за размешчанай несанкцыянаванай звалкі бытавых адкідаў прывяла да судовага разбіральніцтва. У судзе пры азнаямленні з матэрыяламі справы Аляксандр Шачанок заўважыў, што подпісы яго і ягонай жонкі пад пратаколамі падроблены, пра што ён і заявіў. Праведзеная экспертыза почырка гэта прызнала. Суд вынес пастанову аб спыненні адміністрацыйная справы з-за адсутнасці пацярпелай.  Міліцыянт Вашчыла, па выніках першай праверкі Пракуратурай і міліцыяй, быў пакараны вуснай вымовай, аднак крымінальная справа ў дачыненні да яго за службовы падлог не была ўзбуджана.

 На фота: Аляксандр Шачанок з праваабаронцам Барысам Бухелем

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international