viasna on patreon

За распаўсюд "Народнай волі" затрыманы пінскі актывіст Аляксандр Рамановіч

2006 2006-08-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Пінску за распаўсюд газэты "Народная воля" быў затрыманы актывіст дэмакратычнага руху Аляксандр Рамановіч. Каля трох гадзін ён правёў у міліцэйскім пастарунку. Як паведаміў Радыё Свабода спадар Рамановіч, на яго быў складзены пратакол і канфіскаваны 261 асобнік "Народнай волі". Актывіст лічыць гэтыя дзеяньні пінскай міліцыі незаконнымі.
На яго думку, затрыманьне й канфіскацыя дэмакратычнага выданьня адбыліся з той прычыны, што ў гэтым нумары быў зьмешчаны крытычны матэрыял пра аднаго з мясцовых чыноўнікаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства