Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2012 2012-01-24T11:25:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.
У гэтым выпуску:
Найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень - у “Хроніцы пераследу”.
У рубрыцы “Падзея тыдня” – завяршэньне кампаніі па зборы сродкаў для зняволенага старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага,  якая найперш засведчыла небывалы ранней уздым салідарнасці і кансалідацыі ў беларускім грамадстве.

Госцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў юрыст Выканаўчага бюро Асамблеі НДА Юрый Чавусаў. Падчас брыфінгу, прысьвечанага прэзентацыі штогадовага маніторынгу сітуацыі са свабодай асацыяцый размова ішла пра абмеркаваньне шматлікіх адмоваў у рэгістрацыі палітычным партыям, грамадскім ды рэлігійным аб’яднаньням.
У “Праваабарончым календары” – Дзень дысідэнта, які адзначаецца 22 студзеня. Менавіта ў гэты дзень у 1980-ым годзе ў Маскве быў арыштаваны і сасланы ў горад Горкі выбітны акадэмік, дысідэнт і праваабаронца Андрэй Сахараў.У музычных паўзах – песьні гурта “Рокаш”.


http://spring96.org/sites/default/files/2012-01-24_Kuncevich_Ludzmi_Zvacca_Prava_na_Volu_AN.mp3

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international