Наваполацкага актывіста Антона Ясіновіча прызналі невінаватым

2006 2006-08-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 жніўня адміністрацыйная камісія Наваполацкага гарвыканкаму разглядала справу актывіста Антона Ясіновіча, якога абвінавачвалі ў парушэньні артыкулу 172 (часткі 3) Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях  распаўсюджваньне друкаваных матэрыялаў без выходных зьвестак. Азнаёміўшыся з пратаколам затрыманьня, камісія з прычыны адсутнасьці доказаў прызнала актывіста невінаватым, паведаміла Радыё Свабода.

Антон Ясіновіч быў затрыманы 21 чэрвеня ў Полацку й суткі адседзеў у ізалятары часовага ўтрыманьня. Прычынай для гэтага, паводле міліцэйскага рапарту, стаўся распаўсюд "агітацыйных матэрыялаў супраць дзейнага дзяржаўнага ладу", а таксама абраза нецэнзурнай лаянкай работнікаў праваахоўчых органаў.

23 чэрвеня адбылося судовае паседжаньне ў справе аб хуліганстве. Аднак пасьля таго, як сьведкі  міліцыянты, што ажыцьцяўлялі затрыманьне,  пачалі даваць блытаныя й супярэчлівыя паказаньні, актывіст быў апраўданы. Сёньня закрыта й адміністрацыйная справа з факту распаўсюджваньня друкаваных матэрыялаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international