viasna on patreon

Падведзеныя вынікі 2011 году па стане са свабодай асацыяцыяў

2012 2012-01-23T16:29:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chalavechki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 студзеня спецыялісты Асамблеі НДА ды Цэнтру прававой трансфармацыі прэзентавалі маніторынг прававога стану няўрадавых арганізацыяў і свабоды асацыяцыі ў Беларусі за 2011 год. Пра вынікі маніторынгу распавялі юрыст Выканаўчага бюро Асамблеі НДА Юрый Чавусаў і дырэктар Цэнтру прававой трансфармацыі Вольга Смалянка.

Паводле вынікаў маніторынгу, за 2011 год было зарэгістравана 112 грамадскіх аб’яднаньняў, роўна палова зь якіх – спартовыя грамадскія аб’яднаньні. Спецыялісты адзначылі пагаршэньне заканадаўчых умоваў для існаваньня некамерцыйных арганізацый у краіне. Разам з тым, у якасьці пазітыўнага моманту, складальнікі маніторынгу адзначылі непрыняцьцё парламентам Беларусі закону “Аб некамерцыйных арганізацыях”, папярэдняя рэдакцыя якога выклікала хваляваньне ў грамадскасьці.

Поўны тэкст маніторынгу, атаксама сьпіс і аналіз зарэгістраваных і выключаных з рэестру арганізацый (на рускай мове) можна прачытаць у далучаных файлах.

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства