Менскі саюз прадпрымальнікаў абвінавачвае"Белтэлекам" у парушэньні заканадаўства

2006 2006-08-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзеяньні "Белтэлекаму" груба парушаюць беларускае антыманапольнае заканадаўства. Пра гэта заявіў кіраўнік грамадзкага аб'яднаньня "Менскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў" Уладзімір Карагін.
Ад 1 жніўня "Белтэлекам" амаль у 30 разоў павысіў для камэрцыйных інтэрнэт-правайдэраў кошт некаторых паслугаў. Гаворка ідзе перадусім пра падключэньне да тэлефоннай лініі паводле тэхналёгіі АDSL.
Спадар Карагін зазначыў, што такое падвышэньне цэнаў адаб'ецца ня толькі на прыватных правайдэрах, але і на шараговых спажыўцах інтэрнэт-паслугаў, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства