Падвышэнне камунальных коштаў для вязняў – мяжа выжывання

2012 2012-01-23T10:53:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/seviarynec-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Севярынец

Павел Севярынец

Вязняў Куплінскай камендатуры на Пружаншчыне папярэдзілі, што за студзень яны павінны будуць заплаціць камунальныя памерам 340 тысяч рублёў, у той час як у снежні кошт пражывання быў 160, а ў лістападзе – 40 тысяч рублёў.

Гэта плата за месца ў пакойчыку 12 метраў на траіх, за халодную іржавую ваду, за сумніўнае цяпло і адсутнасць гарачай вады. Агульная плата за адзін пакой – больш мільёна рублёў.

Шмат хто з вязняў, хто працуе ў калгасах, атрымліваюць 500-700 тысячаў. Акрамя платы за пражыванне, ім  трэба плаціць аліменты ці нейкія іншыя спагнанні. На ежу грошай не застаецца. Многія апынуліся на мяжы выжывання.

- Гэтыя вязні ў адчаі, - кажа Павел Севярынец (на фота), - галадаць або красці? Людзі пастаўлены вось на такую мяжу.

На думку Севярынца, беларуская праваахоўная сістэма засталася з сталінскіх часоў карнай.

- Ні выпраўлення, ні заахвочвання да чалавечага жыцця ў спецкамендатуры па вялікаму рахунку не адбываецца. Людзі церпяць і думаюць: хутчэй бы гэта скончылася, каб выскачыць адсюль і жыць так, як людзі. Няма таго ладу жыцця, на які можна вязням арыентавацца, - кажа Павел.

Фота з сайту baj.by

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international