У грамадскім жыцці Салігорску настаў “ледніковы перыяд”

2012 2012-01-23T10:17:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sal-dzen-2.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія ўлады зноў не далі дазволу на правядзенне масавых мерапрыемстваў. Пікет і мітынг пратэсту, якія меркавалася правесці 21-га і 22-га студзеня на салігорскім стадыёне “Будаўнік”, не адбудуцца.

Выказаць свае патрабаванні аб унясенні зменаў у Выбарчы кодэксе ды правядзенні свабодных парламенцкіх выбараў у 2012 годзе жыхары Салігорску не змогуць “у сувязі з працамі па заліўцы лёду на тэрыторыі стадыёна”. Менавіта такую прычыну амбежавання грамадзянскіх правоў пазначылі ў сваім адказе чыноўнікі салігорскага выканкаму.

Заяўнік мерапрыестваў Уладзімір Шыла (на фота) лічыць гэтае рашэнне незаконным:

- Па-першае, нідзе ў міжнародных дакументах па правах чалавека, падпісаных Рэспублікай Беларусь, я не бачыў, каб працы па заліўцы лёду былі б уважлівай прычынай для абмежавання правоў грамадзян. Па-другое, улады самі вызначылі месцам правядзення масавых мерапрыемстваў стадыён “Будаўнік”. Па-трэцяе, у сваёй заяўцы я прасіў у выпадку перашкод для правядзення масавага мерапрыества прапанаваць нам альтэрнатыўны час, месца альбо дату. Гэтага зроблена не было.

У бліжэйшы час актывіст чакае адказаў яшчэ на некалькі сваіх заяваў:

- Ледніковы перыяд не можа цягнуцца вечна. Працы па заліўцы лёду скончацца. Паглядзім, які перыяд у галовах нашых “вертыкальшчыкаў” пачнецца потым.

Нагадаем, што наступныя вулічныя акцыі ў Салігорску запланаваныя на 28-га, 29-га студзеня і на 3-га, 4-га, 5-га лютага.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international