За падробку дакументаў міліцыянера патрабуюць пакараць

2012 2012-01-20T12:19:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shachanok-buhel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Шачанок і праваабаронца Барыс Бухель

Аляксандр Шачанок і праваабаронца Барыс Бухель

Жыхар вёскі Дабужа Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Аляксандр Шачанок накіраваў скаргу пракурору Быхаўскага раёна. Ён просіць адмяніць пастанову следчага следчага аддзелу Ільвовай аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па артыкулу “службовы падлог” у дачыненні да ўчастковага Быхаўскага РАУСа лейтэнанта Вашчылы. Аляксандр Шачанок таксама просіць правесці паўторную праверку па фактах парушэння заканадаўства і прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасці па закону і пры наяўнасці дастатковых падставаў узбудзіць супраць іх крымінальную справу.

 

Нагадаем, што пасля праверкі пракуратуры Быхаўскага раёна і Быхаўскага РАУСа былі ўстаноўлены факты, што пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адносінах да Шачанка быў падроблены. Таксама было ўстаноўлена, што пратаколы апытання Аляксандра Шачанка і ягонай жонкі Надзеі Шведавай таксама былі падроблены. Пад імі стаялі не іх подпісы, што было пацверджана экспертызай. Лейтэнант Вашчыла пасля гэтага быў прыцягнуты да адказнасці ў выглядзе вуснай вымовы, якая пазбаўляе яго права цягам месяца атрымліваць прэмію і іншыя льготы ад міліцэйскай службы.

 

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што звычайная бытавая спрэчка паміж суседзямі ў вёсцы перарасла ў канфлікт, у выніку чаго ў дачыненні да Аляксандра Шачанка была сфабрыкавана адміністрацыйная справа.

 

“Яго абвінавацілі ў тым, што ён збіў сваю суседку, аднак гэта не пацвердзілася. У судзе стала вядома, што адсутнічае заява самой пацярпелай, і ў сувязі з гэтым судовая справа была спынена. Пры азнаямленні з матэрыяламі сваёй справы Аляксандр Шачанок заўважыў, што пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні і апытанняў падробленыя, на што звярнуў увагу суддзі і пасля гэтага накіраваў заявы з гэтай нагоды ў пракуратуру і міліцыю”, - гаворыць Барыс Бухель.

 

“Мы лічым, што адказы на скаргі Аляксандра Шачанка з быхаўскай міліцыі і следчай Ільвавай няпоўныя, а раследванне не даведзена да канца, а з’яўляецца банальнай адпіскай, каб стаіць сапраўдныя масштабы парушэнняў заканадаўства ў Быхаўскім РАУСе”, - працягвае праваабаронца.

 

“Вядома, што пратаколы пісаліся лейтэнантам Вашчылам, і ён ведае тых асобаў, якія ставілі свае подпісы пад сфабрыкаванымі пратаколамі. Выявіць гэтых асобаў -- гэта ўдар па іміджу міліцыі. Як міліцыя тады раследвае сур’ёзныя крымінальныя і адміністрацыйныя справы? Мы лічым, што такія супрацоўнікі як Вашчыла, не маюць маральнага права працаваць у міліцыі”, - адзначае Барыс Бухель.


На фота А. Шачанок і Б. Бухель

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international