У многіх сельскіх працаўнікоў заробак ніжэй за мінімальны

2012 2012-01-20T11:56:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/traktar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўская абласная аграпрамысловая газета “Зямля і людзі” у нумары ад 18 студзеня пад рубрыкай “Ярмарка вакансій” апублікавала “актуальную інфармацыю аб наяўнасці свабодных месцаў у арганізацыях Магілёўскай вобласці, а таксама звесткі аб памерах заработнай платы і наяўнасці вольнага жылля”. Адразу некалькі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў вобласці абяцаюць плаціць сваім працаўнікам заробкі, ніжэйшыя за мінімальную заработную плату.

У прыватнасці, у СВК “Калгас “Зара камуны” Глускага раёна аператар машыннага даення зможа атрымаць 925520 рублёў, а кваліфікаваным спецыялістам, - аграному, ветэрынарнаму ўрачу і заатэхніку - у СВК “Калгас “Зара” гэтага ж раёна абяцаюць заплаціць аж на цэлых пяць тысяч болей, - па 930000 рублёў.

Заробкі, ніжэй за мінімальны, плацяць і ў СВК “Прывольны” Слаўгарадскага раёна. Тут бухгалтар, ветэрынарны фельшар, заатэхнік-селекцыянер і трактарысты-машыністы змогуць заробіць па 950000 рублёў, ну а тэхніку па племянной справе і электрагазасваршчыку пашчасціла меней, яны атрымаюць па 930000 рублёў.

Незразумела, як стасуюцца такія заробкі з выкананнем пастановы  Савета Міністраў ад 9 снежня 2011 года нумар 1666, якая ўступіла ў сілу з 1 студзеня 2012 года. Згодна пастановы, мінімальная заработная плата ў Беларусі з 1 студзеня 2012 года ўстанаўліваецца ў памеры Br1 млн. Але якая справа да выканання пастановы Саўміна і забеспячэння правоў працаўнікоў сельскай гаспадаркі абласным чыноўнікам. Між тым, заробкі ў сельскай гаспадарцы, якую “падымаюць” не адзін год, па-ранейшаму застаюцца на самым нізкім узроўні ў краіне.

У зімовы перыяд з мэтай эканоміі грашовых сродкаў у многіх гаспадарках Магілёўскай вобласці працаўнікі, акрамя занятых у жывёлагадоўлі і на абслугоўванні жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў, у масавым парадку  пераведзеныя на скарочаны працоўны дзень. Гэта значыць, што яны не змогуць заробіць нават мінімальныя грошы, каб забяспечыць прыстойны ўзровень існавання. Аднак такія дзеянні адміністрацый сельгаспрадпрыемстваў не выклікаюць ніякіх пярэчанняў з боку прадзяржаўных прафсаюзных арганізацый. Яны свае неблагія заробкі атрымліваюць своечасова і ў поўным памеры…

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international