Магілёўцаў запрашаюць папоўніць фотавыставу “Страху няма”

2012 2012-01-20T11:30:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/magil-vustava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталья Мицковец на выставке "Страха нет", Могилёв, январь 2012 года

Наталья Мицковец на выставке "Страха нет", Могилёв, январь 2012 года

У Магілёвы адчынілася фотавыстава “Страху няма”. Яе арганізатарам выступіла магілёўскае аддзяленне “Руху за свабоду”. Сама ж фотавыстава адбываецца ў межах кампаніі “Беларускі выбар”.

На фотавыставе зараз прадстаўлена ўсяго 13 фотаздымкаў, аднак яе арганізатары заклікаюць магілёўцаў актыўна дасылаць фота, якія пасля конкурснага адбору здолеюць папоўніць калекцыю.

Адказны сакратар рэгіянальнага прадстаўніцтва “Руху за свабоду” Наталля Міцькавец адзначае, што мэтай фотавыставы з’яўляецца пабароць атмасферу страху ў беларускім грамадстве.

“Кожны чалавек мае права выказваццца незалежна ад таго, падабаецца гэта некаму ці не. Да нас гэтая фотавыстава прыехала з Гомеля. Мы ўзбагацім яе нашымі фотаздымкамі і пасля яе сканчэння яна пераедзе ў іншы горад”, - гаворыць Наталля Міцькавец.

Трэба адзначыць, што выстава будзе праходзіць да 31 студзеня. Кожны магілёвец можа высылаць на электронную пошту euromogilev@gmail.com свае фотаздымкі, прысвечаная акцыям і мітынгам у Магілёве, дзе людзі перамагаючы свой страх выходзілі, каб выказаць нязгоду з пазіцыяй дзеючай улады.

Арганізатары запэўніваюць, што аўтары найлепшых фотаздымкаў атрымаюць каштоўныя прызы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international