Актывісты з Баранавічаў павіншавалі Статкевіча-старэйшага з Днём нарадажэння (фота)

2012 2012-01-20T10:58:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stat-backa-dzen-naradz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 студзеня баранавіцкія актывісты наведалі Статкевіча Віктара Паўлавіча – бацьку экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Міколы Статкевіча, каб павіншаваць з Днём нарадажэння.

Статкевіч-старэйшы быў вельмі ўзрадаваны гэтай сустрэчай. Па словах актывіста Руху “За Свабоду” Віктара Сырыцы, ён вельмі перажывае за сына, якога цяпер пасадзілі ў карцар Магілёўскай турмы № 4. Віктар Статкевіч зачытаў гасцям ліст, які атрымаў ад Мікалая 4 студзеня. Гаварылі таксама пра іншых палітзняволеных краіны, цяжкае цяперашняе сацыяльна-эканамічнае становішча ў краіне і свеце.

Сябры і паплечнікі Міколы Статкевіча выказалі яго бацьку словы падтрымкі і падзякавалі за тое, што ён выгадаваў сапраўды мужнага барацьбіта за свабоду беларусаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international