У Полацку збіраюць сродкі для сям'і Сяргея Каваленкі

2012 2012-01-19T19:14:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalenka-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка ў судзе

Сяргей Каваленка ў судзе

Гэтую справу запачаткавалі  аднапартыйцы зняволенага віцебскага актывіста, сябры КХП БНФ, а таксама мясцовыя вернікі.

 

"Мы вырашылі, што лепей збяром грошы, а родныя самі вырашаць ды набудуць тое, што найбольш патрэбна ў цяперашні момант. Калі скажуць нам, што трэба нешта з рэчаў, то будзем шукаць магчымасцяў, каб выканаць і такую просьбу", -- гаворыць сябра КХП БНФ Мікола Шарах.

 

Сям'я Сяргея Каваленкі апынулася ў складаным матэрыяльным становішчы пасля яго арышту. Жонка актывіста цяпер у адпачынку па доглядзе за малодшай дачкой, якой толькі паўгода. Старэйшы сын – першакласнік. Маці Сяргея – пенсіянерка. Так што ўтрымліваў сям'ю толькі Сяргей, які працаваў прыватным прадпрымальнікам – рабіў на замову рамонты.

 

22 снежня Сяргея Каваленку змясцілі ў СІЗА на час следства па крымінальнай справе. Яго вінавацяць у парушэнне рэжыму  "хатняй хіміі" – умоўнага пакарання, прысуджанага яму за вывешаны на гарадзкой ёлцы бел-чырвона-белы сцяг у студзені 2010 году.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international