Іван Шэга: “Сёння суд у вертыкальшчыкаў выйграць немагчыма”

2012 2012-01-19T16:37:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shega.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Шэга

Іван Шэга

Сёння, 19 студзеня, у памяшканні суда Слонімскага раёна адбылося  судовае паседжанне па скарзе лідэра мясцовай суполкі Партыі БНФ Івана Шэгі на дзеянні Слонімскага райвыканкаму, які паслядоўна забараніў усе заяўленыя акцыі салідарнасці з праваабаронцам Алесем Бяляцкім. Суддзя Наталля Радзіонік адмовіла ў задавальненні скаргі, палічыўшы, што Слонімскі райвыканкам меў рацыю.

Сам Іван Шэга пасля суду сказаў: “Гэта было б дзіўна, калі б я выйграў суд у Слонімскага райвыканкама. Пры сённяшняй дзяржаўнай палітыцы падобныя суды ў вертыкальшчыкаў выйграць немагчыма”.

Нагадаем, што спадар Шэга некалькі разоў падаваў заяву ў мясцовы райвыканкам наконт правядзення пікетаў у гарадскім парку з мэтай інфармавання насельніцтва аб дзейнасці праваабарончай арганізацыі «Вясна» і яе лідэра Алеся Бяляцкага. Але яму беспадстаўна адмаўлялі. Апошні раз яму адмовілі «ў сувязі з тым, што названае месца не адпавядае рашэнню райвыканкама ад 24 красавіка 2002 года № 152 «Аб зацвярджэнні месцаў, прызначаных для правядзення масавых мерапрыемстваў у Слонімскім раёне». Аднак да таго часу ўжо дзейнічала іншае рашэнне Слонімскага раённага выканаўчага камітэта адносна месцаў для масавых мерапрыемстваў  -- ад 28.09.2011 года. Нават гэтая абсурднасць не была ацэнена судом з пункту гледжання адпаведнасці закону.

Паколькі Іван Шэга палічыў, што шматлікія адмовы мясцовых уладаў у рэалізацыі яго права на мірны масавы сход у выглядзе пікету не былі заснаваны на законе і груба парушалі ягоныя правы, то звярнуўся ў суд. Але суд адбыўся “на карысць” Слонімскага райвыканкама.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international