Журналістам далі сустрэцца толькі з кіраўніцтвам “Граніта”, а не з актывістамі незалежнага прафсаюза

2012 2012-01-19T16:16:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/granit-vuveska.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле ініцыятывы Брэсцкага аблвыканкама была арганізавана паездка журналістаў рэгіянальных і абласных газет на прадпрыемства “Граніт” у Мікашэвічах, дзе напрыканцы мінулага года больш за две сотні працоўных вырашылі пакінуць афіцыйны прафсаюз і стварыць незалежную суполку.

 

Высветлілася, што падчас наведвання “Граніта” журналістам прапанавалі сустрэцца з кіраўніцтвам прадпрыемства і зрабілі для іх экскурсію. У той жа час пагутарыць з актывістамі новастворанай незалежнай прфсаюзнай арганізацыі магчымасці не было.  

Між тым, у размовах з прадстаўнікамі СМІ галоўны інжынер Эдуард Гаўрылковіч (зараз ён выконвае абавязкі генеральнага дырэктара “Граніта”) паспрабаваў запэўніць, што няма ніякага ціску з боку адміністрацыі на тых, хто вырашыў стварыць на прадпрыемстве новы прафсаюз. У прыватнасці, ён зазначыў, што ня мае папер, паводле якіх кіраўнік новастворанай суполкі Алег Стахаевіч быў пазбаўлены правоў кіроўцы. Але, па словах Гаўрылковіча, калі такі факт падцвердзіцца, са Стахаевічам сапраўды могуць разарваць працоўны кантракт.

В.а. абавязкі генеральнага дырэктара “Граніт” таксама патлумачыў, што не будзе прымаць рашэння наконт юрыдычнага адрасу новага прафсаюзу, бо прадпрыемства мае рэспубліканскі статус і падпарадкоўваецца міністэрству архітэктуры і будаўніцтва: маўляў, толькі яно можа даць дазвол на выдзяленне памяшкання для прафсаюзнай дзейнасці.      

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international