Пад Смаргоньню ліквідаваны летнік для дзяцей пратэстантаў

2006 2006-08-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

47 дзяцей ад 7 да 14 гадоў разьмясьціліся ў вёсцы пад Смаргоньню, паведаміла Радыё Свабода. Неўзабаве туды прыехалі міліцыянты, а потым чыноўнікі Смаргоньскага гарвыканкаму разам з мэдыкамі з санстанцыі. Яны перапісалі прозьвішчы ўсіх дзяцей, патлумачыўшы, што гэта дзеля бясьпекі: маўляў, раптам хто згубіцца.
Паводле слоў некаторых бацькоў, ім пачалі тэлефанаваць з папярэджаньнямі, каб тэрмінова забралі сваіх дзяцей. Казалі, што дзецям усё роўна не дадуць адпачыць, а на іх складуць пратаколы. Міліцыянты паабяцалі, што перавязуць дзяцей у Менск камфартабэльным аўтобусам. Замест гэтага дзяцей запхалі ў стары аўтобус без багажнага аддзяленьня й павезьлі ў Менск. Маёр міліцыі сачыў, каб аўтобус не спыняўся й дзеці даехалі да гораду.
Бацькі  вернікі ліквідаваных уладамі пратэстанцкіх суполак  лічаць гэтае здарэньне перасьледам уладаў паводле рэлігійных матываў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international