Першае ў 2012 годзе пісьмовае папярэджанне СМІ «дасталася» часопісу «Arche»

2012 2012-01-19T13:49:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Рэдакцыю “Arche. Пачатак” вінавацяць у парушэнні арт. 22 закона “Аб СМІ”.
Мінінфармацыі знайшло, што ў выходных дадзеных часопіса №10 за 2011 г. няправільна ўказаныя “найменне рэспубліканскага органа дзяржаўнага ўпраўлення ў сферы масавай інфармацыі, які зарэгістраваў дадзенае друкаванае СМІ” (то бок – Міністэрства інфармацыі), а таксама “нумар і дата выдачы пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі”.
Кіраўніца аддзелу рэгістрацыі друкаваных СМІ Таццяна Бондар ў гутарцы з прэс-службай БАЖ патлумачыла, што замест “Міністэрства інфармацыі” ў выходных дадзеных фігуруе “Міністэрства друку і інфармацыі”, і што ўказаныя там жа нумар і дата рэгістрацыйнага пасведчання “Arche” не адпавядаюць сапраўдным.   
Паводле суразмоўцы, міністэрства таксама звярнула ўвагу на тое, як часопіс называе “адміністратыўна-тэрытарыяльную адзінку Мінск” (у “Arche” паўсюль ужываецца “Менск”). Але афіцыйна прэтэнзій з гэтай нагоды пакуль не выстаўлялі.
Папярэджанне 10 студзеня падпісала першая намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч. Парушэнні прапануецца зліквідаваць “пры выпуску чарговага нумару часопіса” і цягам 10-і дзён з моманту яго выхаду паінфармаваць пра гэта Мінінфарм.
З дакумента вынікае, што гэта першае ў гэтым годзе пісьмовае папярэджанне СМІ, вынесенае міністэрствам.
Нагадаем, што паводле арт. 51 п. 2.2. закона «Аб СМІ», вынясенне рэдакцыі альбо заснавальніку СМІ на працягу года двух і больш папярэджанняў можа пацягнуць за сабой спыненне выпуску гэтага СМІ. Прычым лічыцца не каляндарны год (з 1 студзеня па 31 снежня), а год ад даты вынясення папярэджання.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international