У Салігорску патрабуюць грамадскага кантролю за “добраахвотна-прымусовымі” ахвяраваннямі

2012 2012-01-19T13:20:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/groshyki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Салігорску накіравалі зварот ў раённы выканаўчы камітэт з патрабаваннем усталяваць грамадскі кантроль за сродкамі, якія кожны жыхар гораду, дабраахвотна альбо прымусова, выдаткоўвае на будаўніцтва Храстараждественскага сабору.

У прыватнасці, прапануецца стварыць грамадскую рэвізійную камісію, якая кантралявала б выкарыстанне сродкаў на будаўніцтва. Аўтары звароту лічаць неабходным штомесяц друкаваць ў газеце “Шахцёр”, афіцыйным выданні Салігорскага выканкаму, адпаведную справаздачу аб сабраных сродках і іх расходванні. Акрамя таго, прапануецца абмеркаваць сітуцыяю вакол прымусовых пабораў, нямэтавым выкарыстанні ды раскраданні сродкаў на будаўніцтва храма ў простым эфіры гарадскога тэлеканала.

Нагадаем, што ўжо некалькі год салігорскія ўлады абавязваюць жыхароў гораду ўдзельнічаць у фінансаванні будаўніцтва Хрыстараждественскага сабору. Сітуацыя асабліва абвастрылася пасля з’яўлення інфармацыі аб нямэтавым выкарыстанні ды раскраданні гэтых сродкаў.

На думку аўтараў звароту, выкананне гэтых патрабаванняў дазволіць павялічыць давер да мясцовых органаў улады, прадстаўнікоў царквы, а таксама падвысіць цікавасць і жаданне жыхароў гораду да агульнай справы будаўніцтва храма.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international