БХД адмовілі ў рэгістрацыі ў чацверты раз

2012 2012-01-19T13:16:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bhd4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністр юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі на выніковай калегіі Міністэрства 19 студзеня паведаміў журналістам аб тым, што партыі “Беларуская храсціянская дэмакратыя” адмоўлена ў рэгістрацыі. Такім чынам, і чацвертая спроба аргкамітэту атрымаць легальны статус завяршылася безпаспяхова.

Алег Сліжэўскі, называючы прычыны адмовы адзначыў, што ў пададзеных для рэгістрацыі дакументах БХД быў выяўлены шэраг парушэньняў. А менавіта, парушэньні выяўленыя ва ўстаноўчых дакументах і спісах заснавальнікаў партыі. «З прычыны гэтага ў адпаведнасці з заканадаўствам Міністэрства юстыцыі вымушана было прыняць рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі БХД», адзначыў Алег Сліжэўскі, паведамляе БелТА.
11 студзеня кіраўніцтва ствараемай партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя атрымала ліст з Міністэрства юстыцыі, датаваны 6 студзеня, у якім чыноўнікі паведамілі пра прыпыненьне на месяц працэсу рэгістрацыі Партыі БХД, спасылаючыся на неабходнасьць дадатковай праверкі пададзеных дакументаў.
У той жа час, 13 студзеня, адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі паведаміў журналістам, што ў рэгіёнах і сталіцы распачаўся небывалы ціск на заснавальнікаў Партыі БХД.  Толькі за самы апошні час зафіксавана больш за 20 фактаў перасьледу і пагроз у дачыненьні да тых, што заявіў пра свае стасункі са ствараемай партыяй. У найбольшай ступені рэпрэсіі закранулі заснавальнікаў БХД з Міёраў і Менску, дзе партыя мае найбольшую падтрымку. Кіраўнікі прадпрыемстваў і навучальных устаноў, супрацоўнікі міліцыі і КДБ запалохваюць прыхільнікаў партыі праблемамі на працы і вучобе і патрабуюць адкліканьня подпісаў. У Менску справа дайшла нават да фізічных пагрозаў.
Сам жа Дзяніс Садоўскі заявіў, што “ў любым выпадку рашэньне Мінюста аб рэгістрацыі альбо нерэгістрацыі партыі будзе палітычным, а Мінюст у гэтым пытаньні выконвае ролю клоуна”.

Нагадаем, што апошні ўстаноўчы з’езд партыі прайшоў 17 снежня 2011 года ў Мінску. Сустаршынямі абраны Георгій Дзмітрук, Віталь Рымашэўскі і Павел Севярынец. Дакументы на рэгістрацыю партыі былі пададзеныя ў вызначаны тэрмін – да 20 сьнежня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international