“Дактыласкапічнае” супрацьстаянне ў Бабруйску

2012 2012-01-19T12:08:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daktylaskapija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксандр Васільеў, начальнік бабруйскай міліцыі, расказаў на прэс-канферэнцыі, якім чынам у горадзе будзе выконвацца “план” па дактыласкапіі. Ён таксама паведаміў, што за апошнія тры з паловай гады у Бабруйску “адкаталі пальчыкі” больш чым 43 тысячам жыхароў.

Начальнік УУС адзначыў, што “праца ў гэтым плане, у тым ліку тлумачальная, працягваецца, і, нягледзячы на некаторыя праблемы, будзе завершана”. Ён заявіў, што дзякуючы дактыласкапіі раскрываецца шмат злачынстваў, і ў шэрагу краінаў “дзіця дактыласкапіруюць адразу пасля нараджэння”.

 

Палкоўнік міліцыі заявіў, што некаторыя грамадзяне, якія пазбягаюць гэтай працэдуры, “выклікаюць падазрэнне”, бо прыстойнаму грамадзяніну няма чаго баяцца.  

 

Галоўны рэдактар “Бабруйскага кур’ера” Анатоль Санаценка мяркуе, што гэтыя словы начальніка УУС можна расцэньваць як своеасаблівую “артпадрыхтоўку” да будучых рэпрэсіўным мер у дачыненні да іншадумцаў.

– Ён хоча загадзя апраўдацца, каб потым спакойна выконваць распараджэнні зверху, і прымушаць нас праходзіць дактыласкапію, - заявіў Санаценка.

 

Варта адзначыць, што рэдактар “БК” ужо не першы год адстойвае сваё права не праходзіць гэтую працэдуру. Ён пісаў скаргі на гэты конт у пракуратуру ў 2008-м годзе, і непасрэдна міліцэйскаму начальству напрыканцы мінулага года. У адказах за подпісам начальніка АМ-2 Аляксандра Сяргеева і начальніка УУС Аляксандра Васільева гучыць адно і тое ж: “згодна з Законам аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі… Вы, як ваеннаабавязаны падлягаеце абавязковай дактыласкапічнай рэгістрацыі. Пры адмове ад праходжання… можаце быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкулу 23.4 КаАП”.

 

Анатоль Санаценка кажа, што ён і не супраць бы прайсці дактыласкапію, але зробіць гэта толькі пасля таго, як будуць ліквідаваныя парушэнні і забяспечаныя меры бяспекі для захоўвання і карыстання яго дадзенымі. Ён нагадвае, што ў законе (артыкул 7, пункт 1) напісана, што ваеннабавязаны “падлягае”, а не “абавязаны” прайсці працэдуру. Таксама там не ўказаны пэўныя тэрміны для прахаджэння дактыласкапіі.

– І сама фармулёўка, якая гучала ў 2008-м годзе, нібыта для пошуку тэрарыстаў, мне не падабаецца. А між тым, у законе напісана, што правядзенне дактыласкапіі не павінна прыніжаць годнасць і гонар чалаека. Мне непрыемна думаць, што мяне ў нечым падобным падазраюць, - дадае Анатоль Санаценка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international