Любоў Разановіч спыніла галадоўку

2006 2006-08-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня, 9 жніўня, спэцыяльна для Радыё Свабода ўдзельніца акцыі пратэсту ўладальнікаў і кіроўцаў маршрутных таксі ў Берасьці Любоў Разановіч заявіла наступнае:
- Сёньня дактары паведамілі, што, паводле стану здароўя, я атрымаю інваліднасьць. У мяне хворыя ныркі, печань і селязёнка... Я прашу, каб так і паведамілі. Няхай чыноўнікі пачуюць.
Кожны месяц я плачу 1 мільён 230 тысяч рублёў у выглядзе розных падаткаў і збораў. Чым я завінавацілася дзяржаве? Хто адкажа за страту здароўя? Няхай чуюць і ведаюць.
Калі мяне й надалей будуць перасьледаваць,  я адразу ж аднаўлю сухую галадоўку й буду прасіць палітычнага прытулку ў іншай краіне. У Беларусі сумленным прадпрымальнікам жыць немагчыма. Няўжо нельга было вырашыць нашы пытаньні цягам двух тыдняў?
Сёньня я перапыняю галадоўку. І мая група падтрымкі  Віктар Чайкоўскі, Вячаслаў Кухарчук, Трафім Багдасаран і ягоная жонка Тацяна, Галіна Барэцкая  таксама.
Бестэрміновая галадоўка пачалася ў Берасьці 5 ліпеня. Да сёньня ў ёй ўдзельнічалі 14 чалавек: уладальнікі маршрутных таксі, кіроўцы, а таксама іхныя сваякі й два індывідуальныя прадпрымальнікі. Удзельнікі акцыі пратэставалі супраць трактоўкі Ўказу прэзыдэнта № 140 ад 22 сакавіка 2004 году аб рэспубліканскім зборы за ўвоз транспартных сродкаў у камэрцыйных мэтах. Справа ж у тым, што свае маршруткі яны набылі да таго, як вышэйпамянёны Ўказ набыў сілу.
2 жніўня ўдзельніца галадоўкі Л.Разановіч зьвярнулася да прэзыдэнта краіны з адкрытым лістом, у якім прасіла "прадухіліць чалавечую трагедыю й дапамагчы". Раніцай 8 жніўня яна была дастаўлена ў Цэнтральную гарадзкую лякарню Берасьця.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international