Перформанс з партрэтамі зніклых у Палацы мастацтваў

2012 2012-01-19T10:28:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У мінскім Палацы мастацтваў 18 студзеня распачаўся Другі фестываль беларускага духоўнага мастацтва. Падчас яго мастак Алесь Пушкін прэзентаваў інсталяцыю, прысвечаную зніклым людзям. Цэнтрам інсталяцыі стаў абраз «Аб’яўленне Маці Божай адзыскання загінуўшых і зніклых».
    
Пасля афіцыйнай часткі некаторыя наведнікі выставы прымацавалі ля абраза партрэты палітыкаў і журналістаў, якія зніклі ці памерлі пры загадкавых абставінах за апошнія 17 гадоў — Юрыя Захаранкі, Алега Бябеніна, Змітра Завадскага, Анатоля Красоўскага, Генадзя Карпенкі. Дырэкцыя музея адрэагавала адразу.
На пытанне «чыя гэта палітычная акцыя?» адзін з наведнікаў адказаў «мая», пасля чаго дырэктар Палаца мастацтваў прымусіў яго зняць партрэты і груба выцягнуў з памяшкання, дзе месцілася выстава.
З інсталяцыі знялі і тэкст Алеся Пушкіна: «Упадак духоўнасці нашага насельніцтва апошнім часам набывае пагрозлівыя, катастрафічныя маштабы, — піша Пушкін пра інсталяцыю. — Надоечы прынеслі мне здэградаваныя, неаднаразова асуджаныя людзі, жыць сярод якіх, на сваёй малой радзіме, у мястэчку Бобр Крупскага раёна, я зрабіў свой выбар — Абраз.
Папрасіўшы суму грошаў эквівалентную пяці бутэлькам партвейну. І я ўбачыў у гэтай падзеі знак… Я прывёў Абраз гэты ў належны стан — і вось Ён, перад Вамі! Прысвячаецца 60-годдзю Юрыя Захаранкі".
Сам Алесь Пушкін, які падчас інцыдэнта разам з іншымі наведнікамі глядзеў батлейку ў іншым канцы залы, пракаментаваў здарэнне так: «Я аднавіў Абраз, куплены ў п’яніц і павесіў яго на выставе. А тое, што адбылося — гэта зрабіў народ, а народ, як вядома, творца сваёй эпохі».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international