Лідзія АЎТУХОВІЧ: “Я малюся, каб Бог не даў яму загінуць...”

2012 2012-01-17T18:13:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Мой сын -- герой! Ён прайшоў праз цяжкія выпрабаванні і ўсё вытрывае. Але кожны ўсё роўна будзе адказваць за тое, што здзейсніў, і не важна, выконваў ён нейкае даручэнне ці сам уласна дадумаўся чалавеку лёс руйнаваць.

Насцярожаны позірк, прыгожы твар, на якім адбіліся і страх, і жах, і пакуты. Адначасова ветлівая, але крышку разгубленая ўсмешка. Так пачалося маё знаёмства з жанчынай складанага лёсу, з маці палітвязня Мікалая Аўтуховіча Лідзіяй Юльянаўнай. 

Яна пачынае гаварыць -- і плача. Спрабуе стрымацца, выбачаецца: “Не звяртайце ўвагі, гэта я ўсё пра сына думаю і вось часам не вытрымліваю”. А потым зноў поўныя вочы слёз. Каб неяк пераключыць яе ўвагу на іншую тэму, распытваю пра яе саму, пра яе лёс.

Чытаць цалкам

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства