Сяргея Каваленку ў СІЗА кормяць гвалтам

2012 2012-01-18T17:43:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalenka-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка ў судзе

Сяргей Каваленка ў судзе

Жонцы віцебскага актывіста Алене Каваленка не растлумачылі, якая працэдура прымусовага кармлення. Яна лічыць, што гэта катаванні – калі чалавека ў стане палітычнай галадоўкі пачынаюць карміць гвалтам праз зонд. Яна цвердзіць, што муж свае галадоўкі пратэсту не спыняў, і не выключае, што яго кормяць праз зонд прыкутым да ложка.

 

Ад начальніка медычнай часткі віцебскага СІЗА жонцы зняволенага сябра КХП БНФ нічога даведацца не ўдалося:

 

"Я спытала: "Як гэта робіцца?  Можа, там Сяргей у кайданках да ложка прыкуты? Але ён мне сказаў толькі "праз зонд пераральна". Нічога не сказаў ці не захацеў казаць. Але я лічу, што афіцыйна галадоўка працягваецца, бо прымусовае кармленне – гэта гвалт! Яшчэ я спытала, чым кормяць праз зонд. Адказаў лекар, што булёнам мясным. Я чытала, што гэта цяжкая ежа для чалавека, які адгаладаваў 30 дзён. Але сокі для Сяргея ў мяне не прынялі".

 

Алена Каваленка і маці зняволенага Лідзія Каваленка атрымалі сёння чарговыя адмовы на спатканні з Сяргеем. У афіцыйнай паперы, падпісанай Сяргеем Волкавым, следчым па крымінальнай справе, распачатай  супраць  актывіста, напісана проста: спатканне ён лічыць немэтазгодным.

 

Супраць Сяргея Каваленкі  распачалі крымінальную справу за парушэнне рэжыму адбывання ўмоўнага пакарання – "хатняй хіміі", прысуджанай сябру КХП БНФ за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй елцы ў Віцебску 7 студзеня 2010 году. На знак пратэсту ён абвясціў галадоўку, якая працягваецца ўжо 30 дзен.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international