viasna on patreon

Салігорск: новыя забароны пікетаў, новыя заяўкі на правядзенне

2012 2012-01-18T15:06:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uladzimir_shyla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Шыла

Уладзімір Шыла

У Салігорску забаранілі яшчэ два масавыя мерапрыемствы. Мясцовая грамадскасць не атрымала дазволу выканкаму на правядзенне пікету ў падтрымку палітвязняў і мітынгу па абмеркаванні ходу выканання рашэнняў IV Усебеларускага сходу.

Выканкамаўская адмова ў правяденні масавых мерапрыемстваў напісана класічнай чыноўніцкай мовай і змясцілася літаральна ў два сказы: “Заявы разгледжаны. Пры падачы заяваў былі парушаны патрабаванні артыкула 5 Закона “Аб масавых мерапрыемствах”. Напісаць, якая менавіта частка артыкула была парушана, чыноўнікі Салігорскага выканкаму, выпадкова ці наўмысна, не здагадаліся.

Адказны заяўнік мерапрыемстваў Уладзімір Шыла прызнае верагоднае парушэнне тэрміну падачы заявы, які адлічваецца ад моманту яе рэгістрацыі ў выканкаме, а не ад часу адпраўкі яе заказным лістом.

- Заява наікроўвалася поштай у апошні дзень 2011 году. Мабыць, у сувязі з навагоднімі святам ліст з заявай наўпрост не паспеў дайсці да выканкаму не пазней за 15 дзён да пачатку запланаваных мерапрыемстваў, - кажа Уладзімір. - Але дакладна я гэтага не магу сказаць, бо не атрымаў матываванага адказу па сутнасці.

Зрэшты, актывіст не стаў абскарджваць рашэнне Салігорскага выканкаму, а накіраваў заявы аб правядзенні новых масавых мерапрыемстваў. Гэтым разам Уладзімір Шыла падаў адразу шэсць заяваў. На 28 студзеня запланаваны пікет супраць немагчымасці рэалізаваць канстытуцыйнае права на правядзенне масавых мерапрыемстваў. На 29 студзеня запланаваны мітынг супраць зніжэння жыццёвага ўзроўню. У гэты ж дзень плануецца правядзенне вулічнага шэсця ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Заява на пікет супраць практыкі ўшчыльнення гарадской забудовы пададзена на 3-га лютага. 4-га лютага мяркуецца зарганізаваць мітынг супраць росту коштаў. Выказаць пратэст супраць механізму фарміравання складу выбарчых камісій і механізму падліку галасоў плануецца на мітынгу 5-га лютага.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства