Дэканат абараніў студэнтку, затрыманую за акцыю пратэсту

2012 2012-01-18T14:47:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Святлану Задзядзюрыну 19 снежня 2011 г. затрымалі каля Чырвонага касцёлу нібыта за ўдзел у акцыі пратэсту. Студэнтка 4 курсу фізфаку БДУ запэўнівае, што яна проста вярталася дадому.
Тым не менш, вырак суда Партызанскага раёну Мінску - штраф у памеры 25 базавых велічыняў. Дзяўчына звярнулася з касацыйнаю скаргаю ў Міенскі гарадскі суд, які 17 студзеня разглядаў гэтую справу.
"Шчыра кажучы, нават і ідэі не мела, што такое можа адбыцца са мной. У той дзень я сапраўды ішла з заняткаў, і тое, што здарылася, было шокам не толькі для мяне, але і для маіх сяброў, дэканату, родных", - расказала Святлана Задзядзюрына ў інтэрв'ю тэлеканалу Белсат.
Мінскі гарадскі суд скіраваў справу на пераразгляд, бо дэканат фізічнага факультэту даў даведку пра тое, што ў час правядзення акцыі дзяўчына была на занятках. Міліцыянер жа, што выступаў як сведка на судзе, блытаўся ў сваіх паказаннях.
Падобныя справы даволі актуальныя для судовых установаў. Праўда, выпадкі, калі суддзі становяцца на бок раней асуджаных, - рэдкае выключэнне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international