Замест дазволу на пікет – у суд

2012 2012-01-18T13:31:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnavus-mikola.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Микалай Чарнавус

Микалай Чарнавус

Грамадскі актывіст Мікола Чарнавус быў выкліканы ў Баранавіцкі гарадскі аддзел унутраных спраў для подпісу пратакола, згодна з якім ён абвінавачваецца па артыкулу 23. 39 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях – “самаўпраўства”.

Чарнавус не згодзен з пратаколам, дзе ў заяўцы на пікет ён нібы сам сябе назваў старшынёй аб’яднання ўкраінцаў “Кобзарь” у Баранавічах. Актывіст лічыць што ён меў права так пісаць, бо абраны старшынёй грамадскага аб’яднання на ўстаноўчым сходзе.

Маёр міліцыі Віталь Дабрачынскі папярэдзіў Чарнавуса, што той павінен з’явіцца ў суд па позве.

Мікола Чарнавус як старшыня грамадскага аб’яднання “Кобзарь”падаў заяўку на пікет на 25 студзеня. На  пікеце актывіст з іншымі сябрамі аб’яднання намераны быў агучыць пратэст супраць адмовы чыноўнікамі ў памяшканні для юрыдычнага адрасу аб’яднання, без якога немагчыма зарэгістраваць арганізацыю. Таксама планавалі агучыць факт адмовы чыноўнікамі ў месцы для помніка Тарасу Шаўчэнка, які хочуць перадаць з Украіны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international